Вторник, 23.04.2024, 22:51
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Модератор форума: Николай  
Форум » ПАМЯТЬ О ВОЙНЕ » из газеты "Добрушский край" » от 20.10.2012г.
от 20.10.2012г.
НиколайДата: Среда, 24.10.2012, 22:09 | Сообщение # 1
Майор
Группа: Администраторы
Сообщений: 96
Репутация: 0
Статус: Offline
Віват добрым пачынанням!

http://vdobrushe.by/calendar/2012/10/22

Аддзелам па справах моладзі райвыканкама была арганізавана акцыя “У памяць загінулым” па добраўпарадкаванні месцаў пахавання ў пасёлку Граза Насовіцкага сельскага Савета. Яна праводзілася ў два этапы. Навучэнцы Добрушскага дзяржаўнага прафесіянальнага політэхнічнага ліцэя пад кіраўніцтвам начальніка аддзела па справах моладзі Вячаслава Сцяпанава ачысцілі тэрыторыю каля помніка ад апалай лістоты, бытавога смецця, убралі выцвілыя вянкі і засохлыя кветкі.
– Пасля ўборкі мы з рабятамі ўважліва аглядзелі тэрыторыю і заўважылі вялізныя ссечаныя галіны старых дрэў, якія валяліся прама каля помніка, – расказаў Вячаслаў. – Вырашылі, што трэба прыехаць яшчэ раз і давесці справу да канца.
Калі працоўны дэсант ліцэістаў зноў высадзіўся на месцы ўборкі, да іх дружнай каманды далучыліся вучні Насовіцкай школы Д. Кузьміч, В. Серанкоў, В. Бондараў, У. Судакоў, С. Верзін, Д. Назаранка, Р. Раманенка, Д. Згурскі, У. Маставы, Я. Баранаў, Р. Бічукоў, Л. Балабкін. Дапамогу ў навядзенні парадку на тэрыторыі захавання аказалі таксама мясцовыя работнікі камунальнай гаспадаркі.
Праз некалькі гадзін акцыя наблізілася да завяршэння. Яе ўдзельнікі начыста падграблі смецце, спалілі лістоту і мелкія галіны. Рабяты ўдыхнулі новае жыццё ў помнік жыхарам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
– Хачу выказаць удзячнасць рабятам-ліцэістам І. Лютычу, І. Манахаву, Р. Сіманаву, Ю. Рабкову, В. Завялаву, С. Грамыку, М. Пулькіну, Д. Фроню, В. Несцярэнку і У. Бобрыкаву, якія адгукнуліся на прапанову і прынялі актыўны ўдзел у такой неабходнай справе, – адзначыў Вячаслаў. – Памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за мір і шчаслівую будучыню дзяцей і ўнукаў, будзе жыць столькі, колькі мы будзем яе захоўваць.
Таццяна ПРЭЖЫНА

Прикрепления: 2511643.jpg (252.2 Kb)


Сообщение отредактировал Николай - Среда, 24.10.2012, 22:16
 
Форум » ПАМЯТЬ О ВОЙНЕ » из газеты "Добрушский край" » от 20.10.2012г.
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск: